- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Прарыў у Крэмль адкладваецца. Той факт, што яшчэ за гадзіну да падпісання дамовы аб Саюзе Беларусі і Расеі не было да канца ясна, што ж менавіта падпісваюць прэзідэнты, лепшым чынам ілюструе сутнасць "гістарычнага яднання" дзв’юх краінаў. Грандыёзны інтэграцыйны пражэкт Лукашэнкі, што месціўся на 17 старонках, у выніку трансфармаваўся ў трохстаронкавую дамову, якая носіць настолькі агульны характар, што больш нагадвае дэкларацыю аб намерах.