- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У 2003 годзе варункі існаваньня беларускіх няўрадавых арганізацыяў істотна зьмяніліся. Па сутнасьці, органамі юстыцыі была праведзеная праверка і перарэгістрацыя грамадзкіх аб’яднаньняў, аналягічная той, што адбывалася ў 1999 годзе. Вынікам гэтай акцыі, якая атрымала ў грамадзкім асяродку назву «зачыстка», стала ліквідацыя некалькіх дзесяткаў самых вядомых і ўплывовых грамадзкіх аб’яднаньняў, а сотням арганізацыяў былі вынесеныя папярэджаньні. Адначасова з тым была замаруджаная і ўскладненая рэгістрацыя новых арганізацыяў. Такім чынам, супольнасьць беларускіх няўрадавых арганізацыяў атрымала моцны ўдар, наступствы якога будуць адчувацца яшчэ доўгі час. У 2004 год беларускі «трэці сэктар» увайшоў у якасна новым ста-не — ён ўжо, напэўна, ніколі не будзе такім, якім быўу 1996-2002 гадах. (уступ, фрагмент)