- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Адно з частых пытанняў: што сталася з палітычнай мабілізацыяй беларусаў, якая назіралася ў мінулым годзе, асабліва ў другой палове? 1. У жніўні мінулага года многія задавалі іншае пытанне: што сталася з палітычнай апатыяй, якая была яскравай у ходзе парламенцкай кампаніі-2019 і прэзідэнцкай-2015. Апытанні WVS у 2018 выявівілі зніжэнне гатоўнасці браць удзел у дэманстрацыях, хоць і на папярэдніх этапах гэта гатоўнасць была невысокай. Нічога дзіўнага, што напрыканцы 2019 года сур’ёзныя эксперты прагназавалі, што ў 2020 не будзе ніякіх або амаль ніякіх акцый пратэсту. Да экспертаў прэтэнзій няма — яны зыходзілі з тых дадзеных, якія былі на той момант. Але рэчаіснасць прыпаднесла сюрпрыз — у другой палове 2020 года адбылася беспрэцэдэнтная палітычная мабілізацыя. 2. Згодна з Індэксам V-Dem, пра-дэмакратычная мабілізацыя ў Беларусі ў 2020 трапіла ў топ-15 самых маштабных і працяглых выпадкаў мабілізацыі сярод больш за 100 краін за апошнія 50 гадоў. Нават украінская мабілізацыя ў 2014 і венесуэльская ў 2017-ым саступаюць (Венесуэльская на піку была больш магутнай, чым у Беларусі, але яна атрымала крыху менш пунктаў, хутчэй за ўсё, з-за таго, што саступала беларускай па працягласці, частаце і разнастайнасці акцый).