Святлана Алексіевіч: «Мінулае апынулася наперадзе, і яно кіруе сённяшнім днём»
2022-12-28 17:24
Я думаю, што толькі вось так сустракаючыся і гледзячы ў вочы адно аднаму мы можам знайсці нейкае выйсце з гэтага тупіковага становішча, з гэтай пасткі гісторыі, у якой мы апынуліся.Трэба не баяцца шчыра сказаць, што мы сутыкнуліся з фашызмам. І пытанне: чаму ён зноў вяртаецца да нас? Чаму чалавек не можа яму супрацьстаяць? Вось гэтыя пытанні, на якія я спрабую адказаць у сваёй кнізе.
Я павінна напісаць гэтую кнігу. Але гэтая кніга павінна быць не толькі пра нашы пакуты. Гэтая кніга павінна быць глыбейшая — пра чалавечую прыроду, пра недасканаласць чалавека, пра тое, што, можа, мы неяк апынуліся занадта маленькія для слова «свабода».
Святлана Алексіевіч у інтэрв’ю каналу
Freedom распавяла пра сваю новую кнігу, пра тое, чаму беларусы не перамаглі ў 2020-м і навошта яна размаўляе з пуціністамі і лукашыстамі.
«Наша Ніва» пераклала размову на беларускую.