Як паведамляе прэс-служба кіраўніка польскага ўраду, падчас сустрэчы абмяркоўваліся сітуацыя ў Беларусі, вызваленне палітвязняў і падтрымка грамадзянскай супольнасці ў краіне.
Святлана Ціханоўская ляціць на Эканамічны форум у Карпачы.
З беларускай госцяй сустрэўся кіраўнік Незалежнага прафесійнага саюза „Салідарнасць” (NSZZ „Салідарнасць”) Пётр Дуда, які ўчора вярнуўся з Беларусі.
Адбылася сустрэча са студэнтамі Варшаўскага ўніверсітэта, дзе яна выступіла з дакладам.
У Беларускім доме ў Варшаве прайшла сустрэча з прадстаўнікамі беларускай дыяспары ў Польшчы. Выступіў прэм’ер–міністр Польшчы.
У сустрэчы ўдзельнічалі таксама прадстаўнікі Каардынацыйнай Рады Вольга Кавалькова і Павел Латушка, а таксама Вераніка Цапкала. Ды прадстаўнікі польскіх уладаў. Падчас сустрэчы прэм’ер–міністр Матэвуш Маравецкі распавёў пра польскую і міжнародную падтрымку беларускага народа ў змаганні за свабоду і дэмакратыю. „Мы хочам аказаць беларусам сапраўдную дапамогу ў тым ліку і матэрыяльную дапамогу для рэпрэсаваных”. Сказаў кіраўнік польскага ураду і перадаў Святлане Ціханоўскай сімвалічныя ключы да новага будынку Беларускага дому ў Варшаве.
Святлана Ціханоўская: „Нашыя людзі не даруюць таго, што адбылася 9-12 жніўня. „Народ не пагодзіцца з кіраўніцтвам Лукашэнкі. Мы хочам прэзідэнта, які не будзе вырашаць, з кім сябраваць, а наладзіць добрыя адносіны з усімі суседзямі”. Таксама Святлана Ціханоўская падзякавала беларусам Польшчы за сабраную матэрыяльную дапамогу.
Польшча у межах падтрымкі беларусам перадалі Святлане Ціханоўскай і Беларускаму дому катэдж у раёне Саска Кемпа ў Варшаве. Будынак у якой раней месцілася амбасада Тунісу.
Сустрэча з прэм’ер-міністрам Польшчы Матэвушам Маравецкім завершылася. Прайшла сустрэча Матэвуша Маравецкага і Святланы Ціханоўскай з беларусамі, якія пражываюць у Польшчы. У ёй таксама бралі ўдзел Павел Латушка, Вераніка Цапкала і Вольга Кавалькова.
Ціханоўская – „важная палітычная фігура” У інтэрв’ю парталу tvp.info Пачобут сцвярджае, што ўрад у Варшаве павінен праводзіць актыўную ўсходнюю палітыку. – Сустрэча Маравецкага і Ціханоўскай – гэта вельмі важны сігнал Польшчы для беларускага грамадства. Гэта паказвае, што цяпер, ва ўмовах, калі рэжым Лукашэнкі зноў становіцца ўсё больш жорсткім, вяртаюцца рэпрэсіі, збіццё, здзекі над людзьмі і закручванне гаек, з боку Варшавы ёсць моцны сігнал падтрымкі, адзначае ён. Пачобут дадае, што ў вачах беларусаў прыезд Ціханоўскай таксама з’яўляецца дакладнай ацэнкай вынікаў выбараў. – Гэта паказвае, што ў Польшчы ніхто не сумняваецца ў фальсіфікацыі вынікаў выбараў, – кажа ён.
„Ціханоўская годна прадстаўляе Беларусь” Анджэй Пачобут сцвярджае, што беларуская жанчына стала не толькі сімвалам дэмакратычных рухаў, але і важным суб’ектам палітычнай сцэны. Ён падкрэслівае, што візіт прынясе карысць не толькі Польшчы, але і Ціханоўскай. – Без сумневу, гэта дазваляе ёй як палітыку будаваць свой аўтарытэт. Яна была сімвалам волі да змен, але і тое, як яна працуе зараз, дазваляе ёй атрымаць сапраўднае палітычнае прызнанне. Яна ўжо належным чынам прадстаўляла Беларусь на форуме Еўрапейскага Звяза альбо ў двухбаковых кантактах. Гэта, несумненна, надае ёй большы палітычны ранг, лічыць Анджэй Пачобут.