- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Кніга прысвечана жыццю, творчай і грамадскай дзейнасці выдатнага беларускага фалькларыста, этнографа, мовазнаўцы, публіцыста А. К. Сержпутоўскага (1864—1940). У ёй даецца грунтоўны аналіз лепшых узораў запісаў казачнага, песеннага, парэміяграфічнага эпасу беларусаў-палешукоў, расказваецца пра ахоўнікаў шматвекавых народных традыцый і абрадаў на Беларускім Палессі, аб уплыве, які аказала і аказвае беларуская народная творчасць на развіццё славянскай фалькларыстыкі. Болынасць матэрыялаў, змешчаных у кнізе, уводзіцца ў навуковы абарот упершыню. Для этнографаў, фалькларыстаў, выкладчыкаў і студэнтаў ВНУ, настаўнікаў і вучняў агульнаадукацыйных школ, работнікаў асветы, культуры, мастацтва.