- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Раман «Святыя грэшнікі» паглыбленага філасофскага зместу, ён стаў адметнай з'явай беларускай прозы. Пераплятаюцца, знітоўваюцца чарговыя адрэзкі — сучаснасць і гісторыя. Гісторыя пададзена складана: тут і бітва на Нямізе, захоп Менска ў XI стагоддзі, і жыццяпіс нашых славутых землякоў — Ефрасінні По-лацкай, аўтара «Слова аб палку Ігаравым», а таксама Кірылы Тураўскага і Данілы Заточніка. Пра першую любоў і здраду, пра нягоды і радасці, пра станаўленне характару семнаццацігадовых расказваецца ў аповесці «Абжыты кут». Гэта твор, дзе праўдзіва паказана вясковае жыццё са шматлікімі яго радасцямі, засмучэннямі і клопатамі.