Сяргей Усцінаў пра фіксацыю фактаў катаванняў
2020-06-25 16:14
Хваля затрыманняў на вуліцах беларускіх гарадоў паказала, што ў адносінах да мірных грамадзян з боку «сілавікоў» прымяняліся катаванні.
Інструкцыі для затрыманых падчас анлайн-сустрэчы «Катаванні ў Беларусі: наўпрост цяпер» агучыў праваабаронца Сяргей Усцінаў:
– Калі вы падвергліся катаванням, калі ў вас ёсць цялесныя пашкоджанні, у першую чаргу трэба пайсці ў Следчы камітэт, падаць заяву і патрабаваць накіраванне на судова-медычную экспертызу. Вам дадуць накіраванне, вы ідзяце ў Інстытут судова-медычных экспертыз і праходзіце экспертызу. Даволі аператыўна трэба гэта рабіць, пакуль сляды не прайшлі.
Беларусь яшчэ ў 1987 годзе ратыфікавала Канвенцыю супраць катаванняў. Аднак практыка яе выканання выклікае пытанні ў міжнароднай супольнасці.
Беларускае Радыё Рацыя, Менск