en

Шатыловіч Дзмітры

Шатыловіч Дзмітры

Шатыловіч Дзьмітры нарадзіўся 8 лістапада 1926 года ў вёсцы Чаромха ў Беластоцкім ваяводзтве ў сялянскай сям’і. У 1939 годзе скончыў шэсьць клясаў польскай пачатковай школы на станцыі Чаромха і пасьля, да чэрвеня 1941 года, вучыўся ў Бельску-Падляскім у сярэдняй школе савецкага тыпу. У час нямецкай акупацыі ў сакавіку 1943 года быў вывезены на прымусовую працу ва Ўсходнюю Прусію пад горад Гайльсбэрг. Пасьля прыходу туды Чырвонай арміі, у лютым 1945-га, быў сілаю ўключаны ў яе шэрагі і накіраваны на фронт. Пад канец лютага быў цяжка паранены ў левы бок і асколкам у брыво левага вока і перавезены ў вайсковы шпіталь у Зээбургу. Па дэмабілізацыі ў студзені 1946 года вярнуўся з Бабруйску дамоў і паступіў у 4-ю клясу Беларускай гімназіі ў Бельску-Падляскім, якую закончыў у чэрвені 1946 года. У сувязі з тым, што польскія ўлады ў жніўні 1946-га ліквідавалі Беларускі ліцэй у Бельску-Падляскім, здаў іспыты ў польскі ліцэй імя Тадэвуша Касьцюшкі ў Бельску-Падляскім, які скончыў у чэрвені 1948-га і быў накіраваны Міністэрствам асьветы ў Варшаве ў Ленінградзкі электратэхнічны інстытут, які закончыў у сьнежні 1953 года, атрымаўшы ў Польшчы дыплём магістра інжынэра-электрыка-аўтаматыка. Ад сакавіка 1954 года пачаў працаваць у праектным бюро ў Варшаве, дзе праектаваў многія цеплавыя электрастанцыі і ў Польшчы, і за мяжою. Быў паўгода на аўтарскім наглядзе ў Тузьле ў Югаславіі і амаль тры гады ў Індыі ў Бакара.

У вольны час працаваў гідам замежных экскурсій у польскім турыстычным бюро “Орбіс” і іншых. Беларускія, польскія і расейскія вершы пачаў пісаць у 1940 годзе, а друкавацца – пад канец 1957-га на старонках штотыднёвіку “Ніва”, затым у літаратурных альманахах, “Беларускіх календарах”. Сябра Саюзу польскіх літаратараў, ганаровы сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў. Узнагароджаны кавалерскім крыжам ордэна адраджэньня Польшчы, срэбным крыжам заслугі ды іншымі мэдалямі. Аўтар паэтычных зборнікаў: “Этуды падарожжа”, “Маё Падляшша”, “Хвалі часу”, “Вясёлка над імглою”, “Струмені лёсу”, “Асеньнія промні”,“Янтарныя віры”, “Гронкі надзеі”, “Ліхтар уражаньняў”,“Подых хвілін”, “У ціхай лагуне”. “Забытая паляна”, “Вясновы гай”i ў перакладзе на польскую мову – “Rezonanse pamieci”, “Patos jesienny” і “Echa wrazen”. У кнігах “У новай айчыне”, “Пакаленьне вайны”, “Час трывогі і надзеі”, выдадзеных “Нівай” у Беластоку, сабраныя ягоныя ўспаміны да 1955 года. Пазьнейшыя ўспаміны друкаваліся і друкуюцца ў “Czasopisie”.

Памёр 21 лютага 2020 г. у Варшаве.

Шатыловіч Дзмітры :: Publications

pdf

Водгукі жыцця


Шатыловіч Дзмітры

У зборніку вершаў „Водгукі жыцыця” шмат вершаў на тэму прыроды, перажытых ім эпізодаў з жыцця. Аўтар акрамя сваёй прафесіянальнай працы ў энергетычным бюро праектаў, працаваў гідам замежных экскурсій у „Орбісе”. З польскімі экскурсіямі быў у многіх краінах Еўропы і Азіі. З месца працы выслалі яго на...… More

pdf

W labiryncie niewoli


Szatyłowicz Dymitr

W niniejszych wspomnieniach poeta białoruski, urodzony i mieszkający w Polsce, Dymitr Szatyłowicz opisuje swoje przeżycia i okres swoich młodzieńczych perypetii z lat od1943 r. do końca 1945 r. w czasie okupacji niemieckiej na robotach przymusowych w byłych Prusach Wschodnich, a po wyzwoleniu w Armii...… More

pdf

Сляды на зямлі


Шатыловіч Дзмітры

Шатыловіч Дзьмітры нарадзіўся 8 лістапада 1926 года ў вёсцы Чаромха ў Беластоцкім ваяводзтве ў сялянскай сям’і. У 1939 годзе скончыў шэсьць клясаў польскай пачатковай школы на станцыі Чаромха і пасьля, да чэрвеня 1941 года, вучыўся ў Бельску-Падляскім у сярэдняй школе савецкага тыпу. У час нямецкай акупацыі...… More

pdf

Успаміны

1955-1988
Шатыловіч Дзмітры

спаміны людзі пішуць з даўніх вякоў, маючы ўнутраную патрэбу распавесці пра пражытае іншым, найперш сям’і. Але гэтае вось выданне - крыху асаблівае. У ім надрукаваны падрабязна спісаныя аўтарам успаміны з 1955-1988 г. г. і складзены як хроніка - быццам летапіс. Год за годам апісаныя тут скрупулёзна падабраныя...… More

pdf

Вясновы гай


Шатыловіч Дзмітры

„Вясновы гай” з’яўляецца шаснаццатым (трынаццатым – на беларускай мове) зборнікам вершаў аўтара Дзмітрыя Шатыловіча. Зборнік быў надрукаваны у лістападзе 2012 года. Вершы ў зборніку напісаны на тэмы пражытыя аўтарам у мінулым, аб прыродзе, аб сваіх падарожжах, як гіда замежных экскурсій. У нейкіх вершах...… More

pdf

Echa wrażeń


Szatyłowicz Dymitr

Echa Wrażeń”– Trzeci zbiorek wierszy autora przetłumaczonych przez samego autora z języka białoruskiego na język polski z jego zbiorków wydanych w latach 2006-2010. Są tam jego wspomnienia z Czeremchy, opisy przyrody oraz wiersze historyczne o księżniczce połockiej Rahnedzie i o jej wnuczkach, córkach...… More

pdf

Забытая паляна


Шатыловіч Дзмітры

„Забытая паляна” з’яўляецца пятнаццатым (дванаццатым – на беларускай мове) зборнікам вершаў аўтара Дзмітрыя Шатыловіча. Зборнік быў надрукаваны у снежні 2011 года. Вершы ў зборніку напісаны на тэмы пражытыя аўтарам у мінулым. Аўтар піша таксама аб прыродзе. У некаторых вершах знойдзем яго разважанні...… More

pdf

У ціхай Лагуне


Шатыловіч Дзмітры

Дзмітры Шатыловіч нарадзіўся 8 лістапада 1926 г. у вёсцы Чаромха ў Беластоцкім Ваяводзтве ў сялянскай сям’і. У 1939 г. скончыў 6 класаў польскай пачатковай школы на станцыі Чаромха і пасля да чэрвеня 1941 году вучыўся ў Бельску Падляшскім ў сярэняй школе савецкага тыпу. У час нямецкай акупацыі ў сакавіку...… More

pdf

Patos jesienny

z białoruskiego przełożył autor
Szatyłowicz Dymitr

У зборніку "Patos jesienny" знаходзяцца выбраныя і перакладзеныя аўтарам на польскую мову яго беларускія вершы з яго беларускіх зборнікаў "Струмені лёсу" і "Асеннія промні". Гэта другі яго зборнік з яго вершамі перакладзенымі ім на полскую мову. У зборніку знаходзіцца яго верш перакладзены на польскую...… More

pdf

Подых хвілін


Шатыловіч Дзмітры

Подыхі хвілін – адзінаццаты (дзесяты на беларускай мове) паэтычны зборнік вершаў аўтара, які выйшаў з друку ў кастрычніку 2009 г. Вершы напісаныя на тэмы перажытых падзей аўтара перад другой сусветнай вайноў на Падляшшы, у час вайны і пасля яе. Піша многа на тэмы прыроды, свае рэфлексіі на тэмы зла і...… More

Kamunikat.org – Belarusian Internet Library
Permission for reprints of the resources is granted only with the credit to the source.
Permission for reprints on the Internet is granted only with the hyperlink to the Kamunikat.org site.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Copyright © 2000-2023 by Kamunikat.org