en

Шыбека Захар

Шыбека Захар

Нарадзіўся 30 ліпеня 1948 году ў вёсцы Асінаўка Беліцкага сельскага савета Сеньненскага раёну Віцебскай вобласці.

У 1972 годзе скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, у 1977 годзе абараніў кандыдацкую дысэртацыю, у 1998 годзе — доктарскую. У 2003 годзе атрымаў годнасьць прафэсара.

Працаваў настаўнікам гісторыі (1972-1974), навуковым супрацоўнікам у Інстытуце гісторыі АН БССР (1974-1991), загадчыкам аддзела беларусазнаўства Нацыянальнага навукова-асьветніцкага цэнтра імя Ф.Скарыны (1991-1998).

У 1999 годзе — дырэктар Нацыянальнага музэю гісторыі і культуры Беларусі.

З 2000 году — на пасадзе прафэсара Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўнівэрсытэту, катэдра эканамічнай гісторыі.

Зь верасьня 2001 году па верасень 2002 году па сумяшчальніцтве выконваў абавязкі галоўнага рэдактара часопіса «Спадчына».

Дасьледуе Менск другой паловы ХІХ — пачатку ХХ стагодзьдзяў, гарады Беларусі 1861-1904 гадоў, беларускі нацыянальны рух ХІХ-ХХ стагодзьдзяў.

Мае больш за 200 навуковых публікацый. Праца па гісторыі Беларусі ХІХ–ХХ стагодзьдзяў адзначана прэміяй польскага часопіса «Przeglądu Wschodniego» за 2001 год і прэміяй імя Францішка Багушэвіча Беларускага ПЭН-цэнтру 2003 году.

Сябра Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў і Беларускага гістарычнага таварыства.

Манаграфіі

  1. Минск в конце ХІХ - начале ХХ в. Очерк социально-экономического развития.-Мн., 1985. С.136.
  2. Мiнск. Старонкi жыцця дарэвалюцыйнага горада. 2-е выданне. Мн., 1994. С.341. У суаўтарстве з С.Шыбека.
  3. Гарады Беларусi (60-я гады ХIХ–пачатак ХХ стагоддзяў). Мн., 1997. С.320.
  4. Historia Białorusi. 1795-2000. Lublin, 2002. S.571.
  5. Нарыс гісторыі Беларусі. 1795-2002. Мінск, 2003. С.490.
  6. Dějiny Běloruska. Praha, 2006 (на чэскай мове, у суаўтарстве з Генадзем Сагановічам). С.400
  7. Минскъ сто гадоў таму. Мінск, 2007. С.304.
  8. Гарадская цывілізацыя: Беларусь і свет. Курс лекцый. Вільня, 2009. С.372.

Крыніца: http://be-x-old.wikipedia.org/wiki/Захар_Шыбека

Шыбека Захар :: Publications

pdf

Гарадская цывілізацыя: Беларусь і свет

Курс лекцый
Шыбека Захар

Кніга беларускага гісторыка Захара Шыбекі адметная тым, што аўтар робіць спробу ўпісаць беларускія землі ў агульнасусьветны працэс урбанізацыі, вызначыць яго этапы, паказаць наступствы і пэрспэктывы далейшага разьвіцьця. Захар Шыбека здаўна цікавіўся ўрбаністыкай, да таго ж праца па гэтай тэме была...… More

Минскъ сто гадоў таму


Шыбека Захар

У Мінску, моцна разбураным у гады Вялікай Айчыннай вайны, у адрозненне ад большасці старадаўніх гарадоў, амаль не збераглося куточкаў — сведак яго шматвяковай гісторыі. Аўтар паспрабаваў узнавіць вобраз горада канца XIX — пачатку XX стагоддзя, грунтуючыся на архіўных дакументах, перыядычных і іншых тагачасных...… More

Нарыс гісторыі Беларусі

(1795—2002)
Шыбека Захар

Кніга з’яўяяецца аўтарскай версіяй сціслага сінтэтычнага выкладу гісторыі Беларусі ад канца XVIII стагоддзя да 2002 года. Падзеі дзяржаўна-палітычнага і грамадскага жыцця краіны паказаныя ў сувязі з агульнаеўрапейскім кантэкстам, асаблівая ўвага нададзеная тым аспекгам беларускага мінулага. асвятленне...… More

pdf

Адам Міцкевіч і нацыянальныя культуры

Матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі

Постаць Адама Міцкевіча неразрыўна звязана з Беларуссю. У Наваградку пяшчотна захоўваецца памяць пра паэта і пісьменніка. У Польшчы памятаюць Адама Міцкевіча і лічаць нацыянальным героем, параўноўваюць мастака з Пушкіным у Расеі, захапляюцца рамантызмам у Літве. Цяпер Адам Міцкевіч, безумоўна, творца...… More

Беларусіка=Albaruthenica

Фарміраванне і развіццё нацыянальнай самасвядомасці беларусаў. Матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі, якая адбылася ў Маладзечне 19-20 жніўня 1992 г.

У выданні прадстаўлены асноўныя матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі „Фарміраванне і развіццё нацыянальнай самасвядомасці беларусаў”, якая адбылася ў Маладзечне ў жніўні 1992 года. Аўтары зборніка – вядучыя беларускія і зарубежныя вучоныя. Разлічана на ўсіх тых, хто працуе на ніве беларускага...… More

pdf

Homo Historicus 2019

Гадавік антрапалагічнай гісторыі

Homo Historicus 2019 працягвае традыцыі чатырох папярэдніх тамоў (2008, 2009, 2012 і 2016 гг.) з іх арыентацыяй на пашырэнне антрапалагічнага стылю мыслення ў аналізе мінулага. Большасць апублікаваных матэрыялаў датычаць праблемы суадносінаў біяграфіі навукі з біяграфіяй навукоўца на прыкладах жыцця...… More

pdf

Маладосць 4 (749) 2016

Штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс

«З гэтага здымка канца 1920-х на нас глядзяць тры браты Плаўнікі. У цэнтры Самуіл — старэйшы і самы вядомы. Ён увайшоў у гісторыю беларускай літаратуры пад псеўданімам Змітрок Бядуля. Але наўрад ці ўсе аматары яго творчасці ведаюць, што малодшы брат Ізраіль (на здымку справа) таксама пісаў вершы і актыўна...… More

pdf

Беларускі Гістарычны Агляд Том 17 Сшытак 1-2 (32-33)

навуковы часопіс

Патрэба ў размове аб прафесійных хваробах і клопатах нашай гістарычнай навукі наспела даўным-даўно. Хоць у афіцыйных дакладах і публікацыях, як спецыяльных, так і прынагодных, сітуацыя ў сучаснай гістарыяграфіі Беларусі ацэньваецца наўздзіў пазітыўна, у кожнага, хто сам належыць да супольнасці акадэмічных...… More

ARCHE 03(90)2010

GENIUS URBIS

* Гарады Беларусі на старых паштоўках * Агееў Аляксандар, Магілёўская ратуша: гісторыя адраджэньня і яе ўрокі * Аляшэўскі Ян, Менск у 1708 годзе (урывак з хронікі) * Атаманчык Кірыл, Вільня ў двух словах * Бабкова Вольга, Status Animae * Габрусь Тамара, А дзе тыя дзьверцы? ...… More

pdf

Дзеяслоў 44

Літаратурна-мастацкі часопіс

* “Каб бачыць дзівосы – трэба самому быць дзівам” * «Наш шлях павінен быць беларускім...» * Аляшкевіч Маргарыта, Гамлет у карункавых стрынгах, серыя -наццатая. Нататкі пра кнігу Віктара Ыванова “Асарці” * Антанян Андранік, ...Каб дамаўляцца без пасярэднікаў? Нататкі пра «Беларуска-літоўскі...… More

Kamunikat.org – Belarusian Internet Library
Permission for reprints of the resources is granted only with the credit to the source.
Permission for reprints on the Internet is granted only with the hyperlink to the Kamunikat.org site.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Copyright © 2000-2023 by Kamunikat.org