- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Здаецца, яшчэ зусім нядаўна я чытаў выбраныя і падрыхтаваныя да друку вершы Іны Фраловай, з якіх склалася яе дэбютная кніжка «Чакаю першы снег», а сёння ўжо ўчытваюся ў радкі новай кнігі «Там у светлых барах». Прызнаюся, мне было прыемна пісаць уступнае слова да першай кнігі Іны Фраловай, бо дапамагаць маладзейшым — ганарова, і асабліва прыемна пісаць пра тых, у каго ёсць перспектыва на творчы рост. Вось і цяпер, калі Іна звярнулася да мяне з просьбай сказаць пра яе новыя творы некалькі слоў для кнігі, я, не вагаючыся, адразу ж даў згоду. Перад тым, як пісаць гэтую прадмову, перачытаў напісанае мною пра «Чакаю першы снег».