en

Тарас Тарналіцкі: Мусілі рабіць свой, бо шмат кінафестываляў сышло з фестывальнай мапы Беларусі

2023-09-19 20:51
Тарас Тарналіцкі: Мусілі рабіць свой, бо шмат кінафестываляў сышло з фестывальнай мапы Беларусі
:/:

Госць Рацыі – беларускі кінакрытык Тарас Тарналіцкі. Пагутарылі пра незалежную кінапрэмію «Чырвоны Верас», сярод арганізатараў якой з’яўляецца Тарас, а таксама пра тэндэнцыі беларускага кіно. 

РР: Давай прыгадаем гісторыю незалежнай кінапрэміі «Чырвоны Верас». Гэта будзе ўжо другое ўручэнне. Нагадай нам ідэю кінапрэміі, для чаго яна патрэбная. 

Тарас Тарналіцкі: Ідэя гэтай прэміі была прыдуманая задоўга да 20-га года. Але мы яе ажыццявілі толькі ў 21-ым годзе, калі стала зразумела, што шмат фестываляў сышло з фестывальнай мапы краіны. Напрыклад, адмяніўся фестываль «Лістапад», а потым ён перайшоў пад крыло міністэрства культуры. І старая каманда, якая арганізоўвала фестываль, таксама сышла. І там адмянілі фактычна нацыянальны конкурс, дзе можна было паглядзець беларускія стужкі, дзе яны атрымоўвалі нейкія ўзнагароды прафесіяналаў, якія разглядалі гэтыя фільмы. Вось і ў гэты перыяд мы вырашылі, што нам трэба тую ідэю, якая ў нас была, паспрабаваць рэалізаваць. І мы яе рэалізавалі. У 21-ым годзе пачалі, але абвясцілі вынікі і правялі цырымонію ўзнагароджання ў 22-ым, ужо пасля пачатку вайны. Усё атрымалася і мы вырашылі, што трэба працягваць далей.

Размаўляў Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя

Kamunikat.org – Belarusian Internet Library
Permission for reprints of the resources is granted only with the credit to the source.
Permission for reprints on the Internet is granted only with the hyperlink to the Kamunikat.org site.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Copyright © 2000-2023 by Kamunikat.org