- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Праца аб невядомых старонках арганізацыі і дзейнасьці Беларускага Грэка-Каталіцкага Экзархату ў 1939 – 1942 г.г. Для шырокага кола чытачоў. Аб гісторыі Беларускага грэка-каталіцкага экзархату 1939 – 1942 г.г. напісана досыць шмат, але, нягледзячы на пільную ўвагу дасьледчыкаў, застаюцца без адказу некаторыя пытаньні ў справе яго стварэньня і функцыянаваньня. Фактычна ўся інфармацыя зводзіцца да паўторваньня артыкула а. Льва Гарошка “Айцец Антон Неманцэвіч”, які быў надрукаваны яшчэ ў 1956 г. Разам з тым, час выявіў шмат новых дакумэнтаў і сьведчаньняў, што прымушаюць нас перагледзець некаторыя моманты стварэньня і функцыянаваньня Беларускага грэка-каталіцкага экзархату. Менавіта да іх мы мусім прыцягнуць увагу беларускага ды ўкраінскага чытача.