Тэатр Польскага радыё падрыхтаваў радыёспектакль пра Мікалая Каперніка
2023-02-22 13:27
550 гадоў таму, 19 лютага 1473 года, нарадзіўся Мікалай Капернік, выдатны астраном, матэматык і ўрач.
З гэтай нагоды Тэатр Польскага радыё падрыхтаваў радыёспектакль Ганны Шаматулы «Salto mortale» паводле «Пра кручэнне нябесных целаў» Мікалая Каперніка, кажа кіраўнік радыёсцэны Януш Кукула:
-Мы знаходзімся на вуліцы Фларыянскай у Кракаве, дзе Ян Матэйка малюе вядомы партрэт «Астраном Капернік. Размова з Богам». Праз хвіліну ў гэтай кватэры паяўляецца Пталамей, якога Мікалай Капернік дакладна вывучаў, і Галілей – вялікі абаронца адкрыццяў польскага астранома. Размова, якая ніколі не адбылася, але якая для нас з’яўляецца натхненнем для роздуму над прыгажосцю, праўдай, свабодай, навукай і жыццём.
У радыёспектаклі ўдзельнічаюць Анджэй Ферэнц, Марцін Пшыбыльскі, Уладзімеж Прэс, Анджэй Масталеж, Лукаш Вуйцік і Анжаліка Куроўска.
Тэатр Польскага радыё штогод рыхтуе каля 160 прэм’ераў. Прэм’еры гучаць у Першай праграме Польскага радыё па чацвяргах і нядзелях.
ав