be
epub

Сеня, мой хросны

Шульман Давід

Цяжка стомлены ад пражытых гадоў, з прыадкрытым для дыхання ротам, твар, – глядзеў на мяне. Лысы чэрап з некалькімі выспамі – прылепленымі кароткімі валасамі, здаваўся шурпатым. Напэўна, ад рассыпанай то тут, то там “грэчкі” – рыжаватых плямак. Сціснутыя ў кулакі цяжкія рукі ляжалі на стале. Іх гаспадар толькі што скончыў трапезу і нібы вачыма нешта шукаў ува мне. Глядзеў неадрыўна. І я глядзеў на яго. Я першым не вытрымаў позірку яго моцных, выгаралых вачэй. І зноў узяў у рукі кубак з кавай, зрабіў некалькі глыткоў. Ён сядзеў за два сталы ад мяне. Як і я, адзін. Пераглядкі скончыліся, калі ён рукой паклікаў мяне да сябе. (фрагмент)

Каталёг: Kamunikat.org
Беларускія аўтары:
  • Дата выхаду: 2023
  • Катэгорыя: Мастацкая літаратура
  • Copyright: © 2022 by Давід Шульман; Дзеяслоў; Copyright © 2023 by Kamunikat.org - ePub
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Шульман Давід, Сеня, мой хросны. Апавяданне; Дзеяслоў, Лiтаратурна-мастацкі часопіс 6 (121) 2022; с. 61-68
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org