be

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы

Бунчук Іван, Крыўко Мікалай, Кудрэйка Зоя, Лявончык Ніна, Прышчэпчык Ганна, Суднік Міхаіл
Больш за 65 000 слоў

Аднатомны «Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы» змяшчае больш за 65 тысяч слоў. У слоўнікавым артыкуле даюцца кароткія тлумачэнні значэнняў слова, прыклады яго ўжывання ў мове, тэрміналагічныя і фразеалагічныя спалучэнні. Шырока выкарыстоўваюцца ў Слоўніку ў якасці ілюстрацый афарызмы, прыказкі, прымаўкі, у патрэбных выпадках іх значэнні тлумачацца. Прыводзяцца асноўныя граматычныя формы слова, стылістычныя паметы, якія ўказваюць на сферу яго ўжывання. Адзначаецца націск. У слоўнікавым артыкуле даюцца вьгтворныя словы. У пачатку Слоўніка змешчаны неабходныя ўступныя часткі. Слоўнік прызначаны як для шырокага кола чытачоў, так і для спецыялістаў-мовазнаўцаў.

Беларускія аўтары:
Выдаўцы і выдавецтвы: Беларуская Энцыклапедыя
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 1999
  • Рэдактар: Суднік М. Р., Крыўко М. Н.
  • Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
  • Памеры: 784 с.
  • ISBN: 985-11-0057-9
  • Катэгорыя: Беларуская мова, Слоўнікі
  • Copyright: © 1999 by Беларуская савецкая энцыклапедыя імя Пятруся Броўкі
  • Кнігазбор:
    • BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
    • EEDC — бібліятэка Усходнеэўрапейскага дэмакратычнага цэнтру, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
    • прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)
  • Інвэнтарныя нумары: BTH — 4883, EEDC — 113
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org