- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Традыцыя беларускай дзяржаўнасьці мае больш як тысячагадоеую гіспіорыю. За нашымі плячыма вялікі шлях і вялікая спадчына, цалкам яшчэ недасьледаваная і нявыкарыстаная ў чыста ўтылітарпых мэтах. Сягоньня - на ўзьмежжы стагодзьдзяў і тысячагодзьдзяў - мы, нацыянальнамысныя гісторыкі і дасьледнікі, зьвярнуліся да праблемы беларускай дзяржаўнай традыцыі, каб разьгледзець яе з нацыянальнага, беларускацэнтрычнага гледзішна. Зрабіць гэта пагатоў трэба таму, што ў гістарычнай навуцы Рэспублікі Беларусь чарговы раз прыкмячаецца рэнэсанс прамаскоўскага бачаньня беларускай гісторыі, аздобленага няіювым у сваёй існасьці патасам так званай “славянскай еднасьці”. (Прадмова, фрагмент)