Традыцыя калядавання: колькі рэгіёнаў - столькі традыцый
2023-01-07 13:02
Як хадзілі калядоўшчыкі у Беларусі і на Падляшшы? Чым адрозніваецца калядаванне 7 і 13 студзеня?
На беларускай зямлі галоўным зімовым святам здаўна былі Каляды. Раней свята сімвалізавала пачатак новага года: і сельскагаспадарчага, і сонечнага. Святкаваць Каляды праваслаўныя пачынаюць з 6 студзеня і заканчваюць 19 студзеня.
Гэта час поўны радасці, калядавання, гульняў і варажбы. У Беларусі, як і на Падляшшы, кожная вёска па-свойму адзначае гэты час, калядуюць і у час свята Нараджэння Хрыста ды шчадруюць на Шчодры Вечар.
Як хадзілі калядоўшчыкі у Беларусі і на Падляшшы? Чым адрозніваецца калядаванне 7 і 13 студзеня? Пра калядныя абрады ў Беларусі і на Падляшшы гутарым з этнографам і музыкам
Сержуком Доўгушавым ды падляшскім паэтам родам з Трасцянкі
Віктарам Стахвюком.
слухайце аўдыё