- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Трэці том шасцітомнага выдання "Традыцыйная мастацкая культура беларусаў" падрыхтаваны па выніках трохгадовага (1999—2001) комплекснага фальклорна-этнаграфічнага даследавання традыцыйнай мастацкай культуры рэгіёна Гродзенскага Панямоння, выкананага калектывам супрацоўнікаў лабараторыі традыцыйнага мастацтва Беларускага дзяржаўнага інстытута праблем культуры, і складаецца з дзвюх кніг. У кнігу першую ўвайшлі матэрыялы, якія даюць уяўленне аб адметных асаблівасцях асноўных відаў і жанраў мясцовай традыцыйнай культуры: каляндарных і сямейных звычаяў і абрадаў, песеннага і інструментальнага фальклору. Выданне ілюстравана фатаграфічнымі і нотнымі матэрыяламі. Разлічана на навукоўцаў-гуманітарыяў, выкладчыкаў і студэнтаў вышэйшых і сярэдніх навучальных устаноў, настаўнікаў, работнікаў культуры, кіраўнікоў прафесійных і аматарскіх мастацкіх калектываў, шырокае кола зацікаўленых беларускім традыцыйным мастацтвам.