en

Трафімчык Анатоль

Трафімчык Анатоль

Трафімчык Анатоль Віктаравіч нарадзіўся 14 лютага 1976 г. у в. Вялікія Круговічы Ганцавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. У 1993 г. закончыў школу з залатым медалём ды паступіў на філалагічны факультэт Брэсцкага дзяржаўнага педагагічнага інстытута. У 1998 г. скончыў Брэсцкі дзяржаўны універсітэт па спецыялінасці настаўнік беларускай мовы і літаратуры, рускай мовы і літаратуры (дыплом з адзнакай). Працаваў у Дзяніскавіцкай СШ. Вучыўся ў аспірантуры Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы НАН Беларусі ў 1998 - 2001 гг. У 2003 г. скончыў аспірантуру Інстытута еўрапейскіх даследаванняў НАН Украіны. У 2004 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю ў Інстытуце гісторыі НАН Украіны на тэму "Станаўленне савецкай сістэмы адукацыі ў заходніх абласцях БССР у 1939 - 1941 гг.", атрымаў дыплом доктара філасофіі ў галіне гістарычных навук (кандыдата гістарычных навук).

З верасня 2004 да снежня 2007 г. працаваў на пасадах дацэнта і старшага выкладчыка кафедры філасофіі і гісторыі УА "Баранавіцкі дзяржаўны універсітэт". Чытаў лекцыі па дысцыплінах “Гісторыя Беларусі”, “Філасофія”. У 2008 г. скончыў паліталагічны курс Студый Усходніх пры Варшаўскім універсітэце. У ліпені 2009 г. атрымаў дыплом Школы летняй Варшаўскага універсіэта. Ад верасня 2009 працую на пасадзе старшага навуковага супрацоўніка ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа.

Займаюся пытаннямі гісторыі асветы заходняга рэгіёна Беларусі сярэдзіны ХХ ст., даследую праблемы заходнебеларускага памежжа і палітычнай гісторыі першай паловы ХХ ст. Выступаю ў друку як літаратуразнаўца і літаратурны творца. Маю больш за 80 навуковых публікацый у айчынным і замежным друку па разнастайных праблемах гістарычнай навукі, літаратуразнаўства, літаратурнай крытыкі, дыялекталогіі, методыкі выкладання літаратуры. З’яўляючыся адначасова пазаштатным карэспандэнтам рэгіянальных газет, публікуюся ў іх з артыкуламі ў асноўным на гістарычную і культуралагічную тэматыку. Выдаў тры паэтычныя зборнікі “Пасведачанне аб нараджэнні” (Мінск, 1999), “Ноты цноты” (Брэст, 2003), “Лірыка Лірыка” (Баранавічы, 2007), літаратуразнаўчую брашуру “Тадэвуш Касцюшка ў беларускім мастацкім слове” (Баранавічы, 2002). Падрыхтавана да друку манаграфія на аснове дысертацыйнага даследавання “Палітыка савецкай улады ў сферы асветы заходніх абласцей БССР ў 1939 – 1941 гг.”, а таксама манаграфія на тэму “Адносіны расійскіх бальшавікоў да беларускае дзяржаўнасці ў перыяд 1917 – 1939 гг. (гістарыяграфічны нарыс)”.

Трафімчык Анатоль :: Publications

«Наш Касцюшка слаўны!»

гістарычная постаць Тадэвуша Касцюшкі ў беларускай літаратуры
Трафімчык Анатоль

Першае комплекснае даследаванне мастацкага вобраза ў беларускай літаратурнай традыцыі лідара вызвольнага паўстання 1794 г. у Рэчы Паспалітай, героя барацьбы за незалежнасць англійскіх калоній у Паўночнай Амерыцы Андрэя Тадэвуша Банавентуры Касцюшкі. Увагай даследчыка ахоплены ўвесь вядомы корпус беларускіх...… More

1939 год i Беларусь

забытая вайна
Трафімчык Анатоль

Кніга сучаснага беларускага даследчыка Анатоля Трафімчыка прысвечана найбольш супярэчлівым пытанням, звязаным з удзелам беларускага народа ў падзеях пачатку Другой сусветнай вайны. З беларусацэнтрычных пазіцый дадзены падрабязны аналіз прычын, перадумоў i ходу разгортвання ваеннага канфлікту, праўдзіва...… More

pdf epub

Мой літпрацэс

зборнік рэцэнзій, эсэ, гутарак
Трафімчык Анатоль

Перад вамі зборнік літаратурна-мастацкай крытыкі бягучага літаратурнага працэсу на Беларусі. Большасць работ была апублікавана ў перыёдыках. Цяпер яны сабраны пад адной вокладкай. Аўтар звяртае ўвагу на некаторыя – перажытыя і асэнсаваныя ім непасрэдна – з’явы ў развіцці беларускага прыгожага пісьменства....… More

pdf

Ленін і Сталін думаюць пра Беларусь


Трафімчык Анатоль

Даследаванне выкрывае фарысейскую палітыку кіраўніцтва бальшавіцкай Расіі стасоўна лёсу Беларусі; прыводзяцца пераканаўчыя доказы таго, што ленінска-сталінскі Крэмль быў супраць беларускай дзяржаўнасці, але рэальнасць геапалітычнай сітуацыі ў сімбіёзе з амбіцыямі на сусветную рэвалюцыю вымусіла яго з...… More

pdf

Беларуская дзіцячая драматургія


Трафімчык Анатоль

У манаграфіі ўпершыню прааналізавана і ахарактарызавана на шырокай сістэматызаванай аснове развіццё беларускай дзіцячай драматургіі, раскрываюцца агульныя тэндэнцыі развіцця драматургіі для дзяцей на кожным з этапаў, выяўляюцца змены і асаблівасці характараў у беларускай п’есе для дзяцей. Вартасць атрыманых...… More

pdf

Якуб Колас - вядомы і невядомы


Трафімчык Анатоль

Аўтар сабраў пад адной вокладкай свае даследаванні творчасці і жыцця народнага паэта Беларусі Якуба Коласа. Як вынікае з назвы, чытач не толькі абновіць некаторыя свае веды, але і адкрые для сябе дагэтуль незнаёмыя бакі класіка як мастака слова. Даследуюцца таксама некаторыя біяграфічныя старонкі пісьменніка....… More

pdf

Пра нашу і вашу гісторыю


Трафімчык Анатоль

Зборнік артыкулаў аўтарства Анатоля Трафімчыка прадстаўляе бачаньне аўтара на разьвіцьцё гістарычнай думкі апошняга часу. Акрамя «рэцэнзійнасьці» аўтар прыбягае і да прыёмаў крытыкі, характэрных для мастацкай літаратуры. Але перадусім мэтай артыкулаў – выклікаць шырокую дыскусію на тэму гісторыі, праз...… More

pdf

Лірыка Лірыка


Трафімчык Анатоль

Што ёсць каханне? Ці існуе яно наогул? Гэтыя і іншыя пытанні аб існаванні найвышэйшага пачуцця заўсёды турбавалі, турбуюць і будуць турбаваць чалавецтва ў цэлым і кожнага індывідуума асобна. Як падае тлумачальны слоўнік, каханне – гэта «вялікае сардэчнае пачуццё да пэўнай асобы іншага полу». І вось паўстаюць...… More

pdf

Пасведчанне аб нараджэнні. Цянёты


Толь В. (Трафімчык Анатоль), Віталь Псеўданім (Чабатарэнка Віталь)

Стагоддзе, як і дрэва, прарастае гадавымі кольцамі, і калі гэтыя гадавыя кольцы, расцягнуўшы па акружнасці, скласці разам, атрымаецца велізарнае кола, у якім пачатак і канец стыкаюцца плаўна, амаль незаўважна. Тым самым пацвярджаецца чыясьці мудрасць: усё паўтараецца, усё вяртаецца на свае кругі. Яшчэ...… More

pdf

Ноты цноты


Трафімчык Анатоль

Верш не толькі не дастаткова вывучаны, але і не дастаткова вядомы, ён не атрымаў яшчэ паўнавартасных ацэнак крытыкаў і чытачоў. Нягледзячы на знешнюю прымітыўнасць формы, беднасць мовы, змест твора даволі аўтэнтычны і рафінаваны, а яго поліфанічнасць патрабуе ўніверсальнага падыходу. Характэрны для постмадэрністаў...… More

Kamunikat.org – Belarusian Internet Library
Permission for reprints of the resources is granted only with the credit to the source.
Permission for reprints on the Internet is granted only with the hyperlink to the Kamunikat.org site.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Copyright © 2000-2023 by Kamunikat.org