en

Трус Мікола

Трус Мікола

Мікола Трус

педагог, літаратуразнаўца, перакладчык. Кандыдат філалагічных навук (2000), дацэнт (2004).

Нарадзіўся 21 снежня 1969 года ў вёсцы Ісаевічы Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці. Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (Мінск, 1993), аспірантуру пры кафедры замежнай літаратуры БДУ (1996). Прайшоў перападрыхтоўку па англійскай мове ў Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце (1995 – 1997). Стажыраваўся ва Універсітэце Я. А. Коменскага (Славакія, Браціслава).

У 1996 – 2011 гг. працаваў у БДУ на кафедры славянскіх літаратур, кафедры замежнай літаратуры. Па сумяшчальніцтве ‒ у Літаратурным музеі Максіма Багдановіча (Мінск, 1993 – 2000; дырэктар музея ў 1998 – 2000 гг.). Загадчык кафедры беларускай філалогіі Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта (2011 – 2016).

З 2017 г. – намеснік галоўнага рэдактара часопіса «Полымя», дактарант Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы НАН Беларусі.

Тэма кандыдацкай дысертацыі: «Славенскі мадэрн і беларуская паэзія нашаніўскага перыяду» (БДУ, 2000). Сфера навуковых зацікаўленняў: архіўныя росшукі, параўнальнае літаратуразнаўства, міжнародныя сувязі, гісторыя славянскіх літаратур, беларуская літаратура ў сусветным кантэксце.

Складальнік, навуковы рэдактар энцыклапедыі «Максім Багдановіч» (2011). Аўтар манаграфій «Янка Купала ў Славакіі» (2012), «Максім Багдановіч: коды жыцця і творчасці» (2015), «Паэтыка літаратурных сувязей» (2017, у сааўтарстве), «Браціслаўскі эпісталярый: славацка-беларускі архіўны дыскурс ХХ стагоддзя» (2018) і інш., вучэбных дапаможнікаў «Югаславянскія літаратуры і культуры: Вучэб. дапам. для студ. філал. фак.» (1999, у сааўтарстве), «Гісторыя беларускай літаратуры. Практыкум: вучэб.-метад. дапаможнік для студэнтаў спецыяльнасці 1-47 01 01 “Выдавецкая справа”» (2015), «Беларуская паэзія ХVІ – ХХ стст. Хрэстаматыя: вучэб.-метад. дапаможнік для студэнтаў спецыяльнасці 1-47 01 01 “Выдавецкая справа”» (2015) і інш., каля 400 артыкулаў у беларускіх і замежных выданнях.

Перакладчык са славенскай, славацкай, украінскай моў.

У пачатку 1990-х – вакаліст і музыкант фальклорнага гурта «Ліцвіны». Браў удзел у запісах альбомаў «Галуб на чарэшні, галубка на вішні» (1992, «Ліцвіны»), «Народны альбом» (1998), «Пчолачка» (2006, з Наталляй Матыліцкай).

Трус Мікола :: Publications

pdf

Купалаўскія адрасы ў Славакіі

Трус Мікола

У манаграфіі асвятляюцца невядомыя старонкі жыццяпісу Янкі Купалы і гісторыі беларуска-славацкіх культурных сувязей. Праца з архівамі дазволіла дэталёва прадставіць падарожжа па Славакіі ў кастрычніку 1935 года дэлегацыі савецкіх журналістаў і пісьменнікаў, у якой браў удзел класік беларускай літаратуры....… More

pdf

Максім Багдановіч

коды жыцця і творчасці
Трус Мікола

Манаграфія створана ў рэчышчы актуальных фундаментальных даследаванняў і запытаў прыкладной навукі. Спадчына М. Багдановіча разглядаецца ў розных аспектах і на розных узроўнях (сінхронным і дыяхронным). Шырока выкарыстоўваюцца архіўныя матэрыялы, магчымасці кантэкстуальнай падсветкі, што істотна ўзбуйняе...… More

pdf

Янка Купала ў Славакіі

Трус Мікола

У манаграфіі асвятляюцца невядомыя старонкі жыцця Янкі Купалы - некалькі дзён падарожжа па Славакіі ў кастрычніку 1935 года ў складзе дэлегацыі савецкіх журналістаў і пісьменнікаў. Тэксталагічнай асновай паслужыла падрабязнае, дэталёвае і дыскусійнае асвятленне гэтага дыпламатычнага візіту ў тагачасным...… More

Зборнік дакладаў

Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя "Лёс нацыянальнай культуры на паваротах гісторыі" (1993)

У Мінску працуе Літаратурны музей Максіма Багдановіча. Ласкава запрашаем Вас пазнаёміцца з экспазіцыяй у доме на Траецкім прадмесці. Будынак музея (помнік XIX ст.) — паблізу ад месца нараджэння Максіма Багдановіча — арыгінальна аформлены з мастацкай стылізацыяй пад "мадэрн". Пяць утульных камерных...… More

pdf

Полымя 5 (1027) 2015

Літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны часопіс

Нкусаўцы, каму было загадана забраць Якава Арыстархавіча, прыехалі з Камянца ноччу (найбольшую актыўнасць гэтая ўстанова праяўляла ўначы) на грузавой машыне, «палутарцы». Іх было двое: малодшы лейтэнант Ступін і вадзіцель старшы сяржант Гарачка. Спыніліся ў Прусцы. «Палутарку» паставілі каля царквы...… More

pdf

Запісы 37

Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва

„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва. Выдаецца з 1952 году на беларускай мове ў Нью-Ёрку. У гадох 1962-1970 выходзіў у Мюнхэне. Галоўныя рэдактары: Вітаўт Тумаш, Станіслаў Станкевіч, Томас Бэрд (з 1983 году). Мае разьдзелы: Дасьледаваньні...… More

pdf

Запісы 36

Роднае слова 12 (288) 2011

штомесячны навуковы і метадычны часопіс

Паважаныя аўтары і чытачы “Роднага слова”! Наш часопіс мае багатую гісторыю, трывалыя традыцыі і адметны стыль. Дзякуючы прафесіяналізму супрацоўнікаў рэдакцыі, вашай зацікаўленасці кожны нумар ствараецца з вялікай павагай да роднага беларускага слова, шчырым клопатам пра захаванне спадчыны і духоўных...… More

pdf

Роднае слова 7 (283) 2011

Роднае слова 6 (282) 2011

Kamunikat.org – Belarusian Internet Library
Permission for reprints of the resources is granted only with the credit to the source.
Permission for reprints on the Internet is granted only with the hyperlink to the Kamunikat.org site.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Copyright © 2000-2023 by Kamunikat.org