en

Трысцень Іван

Трысцень Іван

Трысцень Іван Іванавіч нарадзіўся 4 красавіка 1948 года ў вёсцы Вашкаўцы Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Служыў у арміі. Скончыў Баранавіцкі тэхналагічны тэхнікум. Працаваў слесарам на Баранавіцкім баваўняна-папяровым аб’яднанні. Цяпер на пенсіі.

Піша вершы і прозу. Верш “Наш сцяг” друкаваўся ў зборніку “Верш на свабоду” ў 2002 годзе. Літаратурны альманах “Святліца” за 2000 год друкаваў падборку вершаў Івана Трысценя, а ў 2006 годзе – яго апавяданні. Вершы друкаваліся ў Баранавіцкай газеце “Наш край”, у газеце ТБМ Беларусі “Наша слова”. У 2010 годзе за ўласны кошт выдаў кнігу вершаў і прозы “Вясковыя байкі”.

Трысцень Іван :: Publications

pdf

Вясковыя байкі


Трысцень Іван

Героі кнігі – простыя людзі, якія не маюць вялікага багацця і ўлады. Яны знаходзяць радасць і шчасце ў іншым. А ў чым, вы даведаецеся, прачытаўшы гэтую кнігу. Невялікія па памеры творы прасякнуты беларускім народным гумарам, які – родны брат англійскаму і балгарскаму… Хочацца, каб вы прачыталі кнігу...… More

pdf

Святліца 2006

Літаратурны альманах г. Баранавічы

Трэці нумар літаратурнага альманаха г.Баранавічы “Святліца” прысьвячаецца 10-годдзю заснавання грамадскай арганізацыі “Творчае згуртаванне “Святліца”, пад дахам якое сабраліся мясцовыя літаратары, мастакі, ды барды. Нагадаем, што першы нумар альманаха выйшаў у 1997, а другі ў 2000 годзе. Альманах з’яўляецца...… More

pdf

Святліца 2000

Літаратурны альманах г. Баранавічы

Творчае згуртаванне “Святліца”, пад дахам якое сабраліся мясцовыя літаратары, мастакі, ды барды. Нагадаем, што першы нумар альманаха выйшаў у 1997. Альманах з’яўляецца падсумаваннем усяго лепшага, што напісана беларускамоўнымі аўтарамі нашага горада за 6 папярэдніх год. А яшчэ, яго можна назваць каўчэгам...… More

Kamunikat.org – Belarusian Internet Library
Permission for reprints of the resources is granted only with the credit to the source.
Permission for reprints on the Internet is granted only with the hyperlink to the Kamunikat.org site.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Copyright © 2000-2023 by Kamunikat.org