- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Цацачная крама – першае, што прыходзіць на думку, чытаючы загаловак кнігі, што кніга гэтая або для дзяцей, або пра дзяцей. Насамрэч кніга зуім не для і не пра маленькіх. Кніга для дарослых, бо тэмы, закранутыя ў ёй, - філасофскія, складаныя і не зусім зразумелыя для дзіцячага розуму. Хаця чытаць яе можна ўсёй сям’ёй. Кожны ў вершах Леаніда Дранько-Майсюка знойдзе нешта для сябе, проастае і зразумелае. У кнізе, быццам у сапраўднай цацачнай краме жывуць побач ваўкі і пеўні, зубры ды коні. Кожны персанаж мае сваю душу, сваю гісторыю, сваю філасофію, пры чым пад постацямі звяроў добра бачныя людзі з іх добрымі і кепскімі бакамі, характарамі, звычкамі ды настроямі. Аўтар, “уваходзячы” ў ролі, постаці, “скуры” сваіх герояў – казла, ваўка, зубра, пеўня, барана і іншых змог зірнуць на свет іх вачыма. Глыбока філасофская асэнсаванасць наваколля праз прызмат “братоў нашых меншых” захапляе і змушае задумацца над існасцю нашага быту і над тым, ці насамрэч чалавек – венец прыроды, ці толькі яе састаўная частка. Бо, як кажа зубр: “... без мяне жылі – жывіце, пражыву і я без вас!” (Н.Г.)