- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Сярод нешматлікіх архітэктурных помнікаў XV—XVI стагоддзяў, што захаваліся на тэрыторыі Беларусі, асаблівае месца займаюць цэрквы-крэпасці ў вёсках Сынковічы Зэльвенскага і Малое Мажэйкава Лідскага раёнаў Гродзенскай вобласці. Гэтыя ўнікальныя збудаванні, якія адрозніваюцца самабытнасцю і завершанасцю архітэктурных формаў,— сведкі грозных гістарычных падзей. Пастаянныя агрэсіі знешніх ворагаў, а таксама ўнутраныя спрэчкі паміж князямі і феадаламі абумовілі ўзнікненне і характар культавых пабудоў, чые магутныя мураваныя сцены з’яўляліся надзейным заслонам ад непрыяцеля. Вядома, падобныя збудаванні не маглі вытрымаць націск цяжкай артылерыі XVI стагоддзя, але для воінаў, якія мелі толькі лёгкую агнястрэльную і халодную зброю, станавіліся непрыступнымі. (фрагмент)