Ці вернуцца ў Беларусь студэнты, якія вучацца за мяжой?
2020-09-29 16:07
Атрыманыя ў замежных ВНУ дыпломы беларусы мусяць пацвердзіць пры вяртанні на радзіму.
З такой, мякка кажучы, дзіўнай ініцыятывай выступіў днямі Аляксандр Лукашэнка. У адказ Польшча заявіла, што з задавальненнем пакіне ў сябе тых беларусаў, якія навучаюцца ў польскіх навучальных установах.
Што не так з замежнай, найперш еўрапейскай, вышэйшай адукацыяй, каб атрыманыя там дыпломы трэба было пацвярджаць? Што насамарэч стаіць за гэтай ініцыятывай Лукашэнкі? Да чаго гэта можа прывесці?
На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць сябра Грамадскага Балонскага камітэта прафесар Уладзімір Дунаеў і менеджарка праектаў Асацыяцыі дадатковай адукацыі і асветы Саша Кузьміч.