Ці засталіся ў беларусаў хоць нейкія правы і як іх абараніць?
2020-09-22 12:18
Паводле падлікаў праваабаронцаў, за час пратэстаў колькасць затрыманых перавысіла 12 тысяч чалавек.
У найноўшай гісторыі Беларусі такога ўзроўню рэпрэсій не было. Гэта стала выклікам не толькі для грамадзянскай супольнасці краіны, але і для айчынных правабаронцаў.
Пра што сведчыць такая колькасць затрыманых і такі ўзровень рэпрэсій супраць нязгодных з дзеяннямі ўлады? Ці засталіся ў беларусаў хоць нейкія правы і ці ёсць магчымасць іх абараніць?
На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае кіраўнік пазбаўленага рэгістрацыі праваабарончага цэнтра “Вясна”
Алесь Бяляцкі.