Ціханоўская прапанавала стварыць фонд для падтрымкі палітычных рэпрэсаваных
2023-01-11 16:22
Святлана Ціханоўская прапануе стварыць траставы фонд для падтрымкі ахвяраў палітычных рэпрэсій. Гэтую прапанову яна напісала ў сваім акаўнце ў Твітары."Плануецца, што сродкі з гэтага фонду пойдуць на аплату адвакатаў, падтрымку сем'яў і рэабілітацыйныя праграмы для вызваленых зняволеных ды іх дзяцей.
"Мы павінны падтрымліваць беларусаў, якія змагаюцца з рэжымам", — падкрэсліла палітык.
Днямі
сваякі палітвязняў заявілі, што для іх вызвалення робіцца недастаткова, і заклікалі заходніх лідараў прыкласці больш намаганняў.