Цімафей Акудовіч пра гістарычную памяць і народнае адзінства
2022-12-28 09:30
Цягам 2022 года лукашэнкаўскі рэжым і рукамі сілавікоў, і кайданкамі, і турэмнымі тэрмінамі ўсталёўваў у краіне народнае адзінства. А руйнуючы могілкі салдат Арміі Краёвай і пераследуючы за нацыянальную сімволіку і мову, відаць, умацоўваў гістарычную памяць беларусаў.
Як стаўленне рэжыма да гісторыі і нацыянальных адметнасцяў уплывае на стаўленне да іх грамадства? Ці здолее рэжым стварыць сваю версію беларускай гісторыі? Як захаваць у эміграцыі сваю спадчыну? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае гісторык Цімафей Акудовіч.