- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Грамадзянін следчы! На ўчарашнім допыце Вы зачыталі мне новую заяву грамадзяніна Віталя Крывіцкага, які праходзіць па маёй справе як пацярпелы. Такім чынам да абвінавачвання мяне ў «нанясенні лёгкіх цялесных пашкоджанняў» дадаецца яшчэ адно: грамадзянін Крывіцкі абвінавачвае мяне ў «наўмысных дзеяннях», што нібыта прывялі да смерці яго дзядзьку, «пенсіянера Крывіцкага Івана Адамавіча, з мэтай завалодання маёмасцю нябожчыка». Вы, грамадзянін следчы, прапанавалі мне яшчэ раз усё падрабязна ўспомніць і запісаць. «Толькі праўду», — сказалі Вы. Нібыта мне застаецца штосьці іншае! Яшчэ Вы сказалі, каб я пастараўся не забыцца нават драбязы, бо на судзе кожнае нязначнае, здавалася б, слова можа быць павернута як за, так і супраць мяне. (фрагмент)