- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Сябры! Рады падзяліцца навіной: неўзабаве мы разам з Гістарычным клюбам Beer&History распачнем невялікі цыкл дыскусій-лекцый для беларусаў у Беластоку!
Гэта будуць сустрэчы-гутаркі, прысвечаныя гісторыі і культуры Падляшша. Якая была гісторыя гэтага рэгіёну? На якой мове тут размаўляць? Якая канфесія пераважае і чаму ёсць столькі стэрэатыпаў? Кім вызначаюць сябе жыхары Падляшша? Ці прысутнічаюць тут беларускія арганізацыі? І якая, уласна, можа быць будучыня рэгіёну?
Паразмаўляем, паслухаем, пашукаем аналогіі і падабенствы.
Цыкл дыскусій арганізаваны з датацыі Міністра Унутраных спраў і Адміністрацыі Польшчы.
На сустрэчах будзе арганізавана анлайн-трансляцыя, таму сачыце за навінамі і анонсамі.