Цыкл сустрэч з пісьменніцай Ганнай Кандрацюк і прэзентацыя яе кнігі
2025-11-08 13:27
Цэнтр беларускай культуры запрашае на цыкл сустрэч з пісьменніцай, журналісткай і рэпарцёркай Ганнай Кандрацюк і прэзентацыю яе кнігі «Проста з любові. Рэпарцёрскія партрэты памяці». У кнізе — збор cямi гісторый пра людзей, якія пакінулі яскравы след у беларускай і польскай культуры: Кастусь Каліноўскі, Ежы Папялушка, св. Марыя (Петручук), Алесь Пушкін, Юрка Гіль, Надзея Артымовіч, Юрый Гумянюк.
Расклад сустрэч:
-19 лістапада — Бельск Падляшскі, Бельскі Дом Культуры | Bielski Dom Kultury. 18:00
-20 лістапада — Гайнаўка, Цэнтр прамоцыі рэгіёна «Чарлёнка» | Centrum Promocji Regionu "Czerlonka«17:00
-21 лістапада — Гарадок, Гмінны Цэнтр Культуры | Gminne Centrum Kultury w Gródku 17:00
23 лістапада — Беласток, Беларускі Хаб «Новая Зямля» / Białoruski Hub «Novaja Ziamla» 16:00
-26 лістапада — Нарва, Гмінная Бібліятэка ў Нарве | Gminna Biblioteka Publiczna W Narwi 17:00
-27 лістапада — Нараўка, Галерэя ім. Тамары Саланевіч у Нараўцы | Galeria Narewka 17:00
Некалькі слоў пра аўтарку:
Ганна Кандрацюк нарадзілася ў 1965 годзе, у Гайнаўцы на Падляшшы. Скончыла Варшаўскі ўніверсітэт. Апублікавала сем кніг: «W stronę Tarasiewicza» (2002), «Царская трызна» (2007), «Дзядоўскае турнэ з Анатолем С.» (2010), «Bіałoruś. Miłość i marazm» (2013), «Па Прыпяці па Нобель» (2017), «У прысценку старога лесу. Гісторыі людзей з Белавежскай пушчы» (2022), «Проста з любові. Рэпарцёрскія партрэты памяці» (2025). Яе кнігі і апавяданні перакладзеныя на польскую і англійскую мовы. Лаўрэатка літаратурных прэмій імя Ежы Гедройца і Алеся Адамовіча.
З 1993 года працуе ў Тыднёвіку беларусаў у Польшчы «Ніва». Для некалькіх пакаленняў маладых чытачоў у першую чаргу вядомая як рэдатарка дзяіцячага дадатку «Зорка». Жыве ў Беластоку.