- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Як дзяржаўныя, так і недзяржаўныя сродкі масавай інфармацыі ўдзяляюць шмат увагі ўвядзенню Еўрапейскім Саюзам санкцый у адносінах да 157 беларускіх службовых асоб, адказных за фальсіфікацыю прэзідэнцкіх выбараў і гвалтоўнае падаўленне пратэстаў. Гэтым асобам цяпер забаронены ўезд на тэрыторыю ЕС, і іх актывы будуць замарожаны. І тыя, у адносінах да каго ўведзены гэтыя санкцыі, і журналісты засяроджваюць сваю ўвагу на немагчымасці “санкцыянаваных” наведваць краіны Еўрасаюза, а таксама наступствах гэтага рашэння ЕС. І амаль нічога не гаворыцца пра наступствы замарожвання актываў гэтых 157 службовых асоб. Наколькі гэты крок можа быць адчувальным і балючым для тых, хто, па меркаванні ЕС, асабліва “вызначыўся” падчас мінулай прэзідэнцкай кампаніі? На гэтыя і іншыя пытанні “Тут і цяпер” папрасіла адказаць вядомага эканаміста, кіраўніка даследчага цэнтра “Стратэгія” Леаніда Заіку. — Леанід Фёдаравіч, у спісе 157 “шчасліўчыкаў” больш за ўсё прадстаўнікоў вышэйшых эшалонаў улады, сілавых структур (КДБ, МУС, Міністэрства абароны, Савет Бяспекі), судоў і пракуратуры, а таксама членаў выбарчых камісій розных узроўняў. Па кім з іх асабліва балюча можа ўдарыць замарожванне банкаўскіх рахункаў і да т.п.?