- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
“Тут і цяпер” вырашыла высветліць, што плануюць рабіць палітыкі, якія замахнуліся на прэзідэнцкае крэсла, 19 снежня: накрываць стол і святкаваць перамогу ў коле сяброў альбо рабіць гучныя заявы аб тым, што назаўсёды сыходзяць з палітыкі. Альбо выходзіць на плошчу. Дзмітрый Ус прагназуе цяжкасці праз год Дзмітрый Ус назваў пытанне пра планы пасля выбараў правакацыйным. — Пажывём — пабачым, — па-філасофску адказаў ён. — Не магу сказаць, што я моцна знервуюся, калі не займу прэзідэнцкае крэсла. Крэсла тут увогуле не пры чым. У краіне пануе беззаконне, вертыкаль улады робіць выбар замест людзей. Дык пра якія выбары можна ўвогуле весці гаворку? Трэба, каб незалежныя назіральнікі пералічвалі бюлетэні, а не лічылі ў камісіях так, як выгадна ўладзе.