- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Пад сотню сяброў партыі “Беларускі народны фронт” напісалі заявы аб выхадзе з партыі. Яны катэгарычна не згодныя з палітыкай кіраўніцтва падчас і пасля выбараў. У хуткім часе будзе тры БНФ? Сярод падпісантаў такія знакавыя фігуры для БНФ, як Юрый Хадыка, Лявон Баршчэўскі, Алесь Марачкін ды іншыя. Па нашай інфармацыі, з партыі збіраецца выходзіць і адзін з самых яе актыўных і крэатыўных членаў — Віктар Івашкевіч. Матывацыю “нязгодных” былы старшыня БНФ Лявон Баршчэўскі абазначае так: маўляў, кандыдат ад БНФ Рыгор Кастусёў набраў на мінулых выбарах нават менш афіцыйна агучаных лічбаў, партыя “лягла” пад Аляксандра Мілінкевіча, і таму ў яе няма будучыні. Вось што сказала з гэтай нагоды сябра Рады суполкі Кастрычніцкага раёна БНФ Людміла Белахвостава: “Мы асуджаем курс Янукевіча-Кастусёва на супрацу з дыктатурай Лукашэнкі. Разам з тым мы не хочам траціць час на ўнутраныя разборкі, калі сітуацыя ў краіне патрабуе кансалідацыі апазіцыі і рашучых дзеянняў. Мы спрабавалі размаўляць, але нам было сказана: “Выходзьце з партыі”. У сваю чаргу і цяперашні старшыня БНФ Аляксей Янукевіч, і былы кандыдат у прэзідэнты Рыгор Кастусёў перакананы, што сыйшоўшыя даўно дыскрэдытуюць БНФ, вядуць сябе дэструктыўна, збіраюцца ствараць новую партыю “пад аднаго чалавека”.