be
pdf

Тут і цяпер 27.01.2011

Расійская пастка захлопваецца. Блізкі сябра А.Лукашэнкі, расійскі алігарх у выгнанні Барыс Беразоўскі, нядаўна публічна выдаў, што ў падзеях 19 снежня Аляксандра Лукашэнку падставілі расійскія спецслужбы. Наколькі праўдападобная гэтая версія? Па “дзіўным” збегу акалічнасцей літаральна перад самай інаўгурацыяй А.Лукашэнкі адбылася сустрэча беларускага і расійскага прэм’ераў — Міхаіла Мясніковіча і Уладзіміра Пуціна, на якой апошні заявіў, што аб’ём субсідзіравання беларускай эканомікі ў нафтавым сектары складзе, як і ў 2007— 2009 гадах, 4 млрд 124 млн долараў. І па газе, здаецца, краіны выходзяць на ўзаемапрымальныя дамоўленасці. І атамную станцыю ў Беларусі ўжо зноў павінны будаваць расіяне. Вось толькі ўзнікаюць адразу некалькі “але”. Беларусь была вымушана падпісаць нафтавае пагадненне на ўмовах расіян. Страты ад гэтага, як лічаць некаторыя незалежныя эксперты, вагаюцца ў межах ад 1 да 2 мільярдаў долараў.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Тут і цяпер
Выдаўцы і выдавецтвы: ТАА Тут і цяпер
  • Дата выхаду: 2011-01-28
  • Рэдактар: Уласаў А.
  • Выдавец: ТАА Тут і цяпер
  • Copyright: © 2011 by Тут і цяпер
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org