- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Аналізуючы моўна-стылявое майстэрства таленавітых празаікаў-узвышэнцаў Л. Калюгі і А. Мрыя, аўтар засяроджвае ўвагу на вялікай неаднароднасці і разнастайнасці беларускай прозы 20-х гадоў у жанрава-стылявым плане, яе эстэтычным багацці. Разам з ужо вядомымі чытачам творамі (раман А. Мрыя “Запіскі Самсона Самасуя”) разглядаюцца і “творы з-за крат”— раман Л. Калюгі “Пустадомкі”, аповесці “Дзе косці мелюць”, “Зоры Вам Вядомага горада” і інш. Адрасуецца літаратуразнаўцам, выкладчыкам і студэнтам. настаўнікам-філолагам, усім, хто цікавіцца гісторыяй беларускай літаратуры.