Творчая сустрэча са Змітром Бартосікам і Юстынай Карпіловіч пройдзе ў Беластоку
2025-05-05 16:12
На канцэрце, які адбудзецца ў Беластоку 12 траўня, вы маеце шыкоўную магчымасць пасмяяцца скрозь слёзы з неверагодных гісторый пісьменніка і барда Зміцера Бартосіка, а таксама паплакаць скрозь смех, слухаючы баладныя споведзі маладой пясняркі Юстыны Карпіловіч, якая праз музыку асэнсоўвае тое, што з намі адбываецца апошнія гады.
Зміцер Бартосік выдаў кнігу апавяданняў з уласнага жыцця «Чорны пісталет» і два альбомы сваіх песень. Кніга падарожжаў «Быў у пана верабейка гаварушчы...» прынесла аўтару некалькі прэмій, а Беларускі Свабодны тэатр паводле яе паставіў спектакль.
Кніга
«Забіць Упалмінзага» завяршае яго трылогію «Падарожжаў Свабоды». Набыць яе і падпісаць можна будзе на сустрэчы!