- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
З 15 лютага ў музеі кнігі ўпершыню будуць выстаўляцца ўнікальныя экспанаты — вернутыя на радзіму кнігі з вядомага гістарычнага кніжнага збору Храптовічаў, — паведамляе nlb.by.
Каштоўныя выданні з бібліятэкі Храптовічаў вярнуліся ў Беларусь з Германіі ў 2023 годзе дзякуючы дзейнасці дыпламатычнага прадстаўніцтва па вяртанні гісторыка-культурных каштоўнасцей.
Бібліятэка Храптовічаў існавала з другой паловы XVIII да пачатку ХХ стагоддзя ў маёнтку Шчорсы (цяпер — Наваградскі раён). Яе заснаваў канцлер Яўхім Літавор Храптовіч. Кніжны збор лічыўся адным з найбуйнейшых ва Ўсходняй Еўропе ўжо ў XVIII стагоддзі. Бібліятэка змяшчала творы антычных аўтараў, французскай і італійскай класічнай літаратуры, працы па гісторыі розных краін, рукапісы.
Два выданні канца ХVIII — XIX стагоддзя па-французску, прысвечаныя падзеям, звязаным з такімі вядомымі гістарычнымі асобамі, як першы імператар Расійскай імперыі Пётр I і англійскі палкаводзец і палітычны дзеяч Джон Чэрчыль, герцаг Мальбара, папоўняць фонд Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Асобнікі маюць пазнакі былых уладальнікаў — пячаткі і экслібрыс Храптовічаў.
З унікальнымі экзэмплярамі можна азнаёміцца ў музеі кнігі (пам. 347) да 28 лютага 2023 года. Дата завяршэння іх экспанавання можа быць зменена.
Час працы выставы адпавядае рэжыму працы музея кнігі.
Уваход — па чытацкім білеце або па квітку сацыякультурнага цэнтра.
Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 81, (8 017) 293 27 22.