У Беларусі прызналі «экстрэмісцкімі» 12 нумароў гістарычных часопісаў
2023-03-14 11:48
У Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі" 12 нумароў гістарычных часопісаў за 2018-2020 гады: 9 — "Нашай гісторыі" і 3 — "Arche". Такое рашэнне 6 сакавіка прыняў суд Цэнтральнага раёна Мінска. Ім жа ў "чорны спіс" трапіла і "Апошняя кнiга пана А" Альгерда Бахарэвіча, якая выйшла ў 2020 годзе. "Экстрэмісцкім" прызнаны і каляндар "Не маўчы па-беларуску 2021 з малюнкамі і словамі"."Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў" рэгулярна папаўняе Міністэрства інфармацыі РБ. Летась у яго трапілі: кніга
Віктара Ляхора "Ваенная гісторыя Беларусі. Героі. Сімвалы. Колеры", зборнік Змітра Лукашука і Максіма Гарунова "Беларуская нацыянальная ідэя", раман
Альгерда Бахарэвіча "Сабакі Еўропы", кніга
Анатоля Тараса "Кароткі курс гісторыі Беларусі IX — XXI стст.", манаграфія
Святланы Казловай "Аграрная палiтыка нацыстаў у Заходняй Беларусi: Планаванне. Забеспячэнне. Ажыццяўленне", кніга
Уладзіміра Арлова і
Паўла Татарнікава "Айчына: Маляўнiчая гiсторыя. Ад Рагнеды да Касцюшкi" (2016-га года выдання), кніга
Іосіфа Бродскага "Балада пра маленькi буксiр" (у 2022-м яна выйшла ў выдавецтве "Янушкевіч").