У Беластоку адбыўся дэкламатарскі конкурс прысвечаны Дню роднай мовы
2023-02-22 13:47
У Беластоку адбыўся другі дэкламатарскі конкурс, прысвечаны Дню роднай мовы. Арганізатары конкурсу – фонд „Тутака”, згуртаванне беларусаў свету „Бацькаўшчына”, кампанія „Будзьма беларусамі!”, беларускі ПЭН-цэнтр і іншыя.
На ўдзел было пададзена больш за 80 заявак. Сваімі ўражаннямі дзеліцца адна з фіналістак:
– Была вельмі добрая, светлая, беларуская атмасфера. Я чытала ўрывак з
„Інтэрнэт-дзённіка Барбары Радзівіл” Марыі Мартысевіч. Гэты верш мне вельмі падабаецца, з аднаго боку сваёй нейкай непасрэднасці, а з іншага боку даволі глыбокім пасылам, які ёсць у гэтым вершы.
Фінал конкурсу адбыўся ў Беластоцкім тэатру лялек. Шэраг удзельнікаў з іншых краін свету, якія не смаглі прысутнічаць асабіста, даслалі арганізатарам свае відэа.
Як зазначыў адзін з арганізатараў,
Павел Станкевіч, сёлета конкурс сабраў амаль у два разы больш удзельнікаў, чым у мінулым годзе.
Беларускае Радыё Рацыя