У Беластоку паказалі творы Язэпа Драздовіча
2021-07-12 17:05
У адказ на зварот беларусаў Беластоку гістарычны музей гораду зладзіў закрыты паказ экспанатаў для СМІ – двух двухбаковых тэатральных дэкарацый аўтарства Язэпа Драздовіча.
Пра важнасць экспанатаў кажа супрацоўнік Падляшскага музею ў Беластоку Анатоль Вап:
– Мяркую, што гэтыя дэкарацыі бясцэнныя для ўсіх працаўнікоў музею і людзей культуры. Гэта адзіныя тэатральныя дэкарацыі міжваеннага перыяду не толькі беларускіх, але і польскіх тэатраў. Іх стварыў адзін з самых знакамітых мастакоў Беларусі Язэп Драздовіч на пачатку 30-х гадоў для Таварыства беларускай школы ў Беластоку.
Па словах Анатоля Вапа, палотны Язэпа Драздовіча патрабуюць рэстаўрацыі.
Працы могуць пачацца толькі тады, калі
Падляшскі музей нарэшце адкрые ўласны будынак для правядзення спецыяльных фондавых работ па захаванні падобных экспанатаў.
Беларускае Радыё Рацыя