У Беластоку прайшла акцыя салідарнасці з беларускімі палітвязнямі
2020-06-27 18:23
Каля Консульства Рэспублікі Беларусь у Беластоку прайшла акцыя салідарнасці з беларускімі палітвязнямі.
У акцыі, па некаторых падліках, прыняло ўдзел больш за 200 чалавек. Яны трымалі ў руках бел-чырвона-белыя сцягі, плакаты „Уходи”, „Стоп таракан”, „Мы – 97 %” ды іншыя.
– Свабоду! Сыходзь!
– Канешне, я супраць бязуладдзя, якое зараз адбываецца ў Беларусі. Мне вельмі шкада Паўла Севярынца, які зараз сядзіць у карцары. Гэта проста жах! Мне вельмі шкада маці, да якіх прыходзяць настаўнікі, дырэктары. Яны глядзяць, як тыя жывуць, а пасля намякаюць, што могуць забраць іхных дзяцей. Бабарыка, Ціханоўскі… Проста не ўкладваецца ў галаве. Я вельмі абурана і гэта спадвігла мяне прыйсці на такое мерапрыемства.
– Я прыйшоў сюды, каб падтрымаць усіх, хто сёння ў Беларусі, таму што там вельмі складана. Мне хочацца прыцягнуць увагу ўсяго свету, каб было бачна, што ў нас у краіне ёсць праблемы.
Раней акцыі салідарнасці прайшлі таксама ў Варшаве ды ў многіх іншых гарадах свету.
Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток