У Беластоку прайшла акцыя салідарнасці з Пачобутам і Борыс
2022-12-24 11:57
У цэнтры Беластоку, каля помніка Ежы Папялушку, адбылася акцыя салідарнасці з пераследаванымі прадстаўнікамі польскай меншасці ў Беларусі Анджэлікай Борыс і Анджэем Пачобутам.
Разам з удзельнікамі мітынгу віцэ-старшыня Саюзу палякаў Беларусі Марэк Занеўскі заклікаў не забываць пра рэпрэсаваных палякаў:
– Анджэй Пачобут на сённяшні дзень знаходзіцца ў турме ў Гародні і чакае на прысуд. Мы тут збіраемся чарговы раз. Праз два дні міне адзін год і дзевяць месяцаў ад моманту затрымання Анджэя. Мы сабраліся, каб выказаць сваю салідарнасць з Анджэем і таксама выклікаць публічны водгук адносна палівязняў у Беларусі. Ніякай афіцыйнай інфармацыі, чаму пераносіцца працэс над Анджэем мы не маем. – Безумоўна я бачу сэнс у такіх акцыях, таму што саліданасць
– гэта важнейшая сіла, мы бачылі ад Польшчы да Украіны, якая рушыла дыктатуры, рэжымы. Я з Андрэем Пачобутам асабіста знаёмы. Для мяне гэта маральны доўг прыйсці.
– Мы маем вігілію Божага Нараджэння. Другі раз Анджэй Пачобут будзе сустракаць гэтае адно з найгалоўнейшых хрысціянскіх свят, знаходзячыся ў вязніцы.
– Незаслужана пакараныя людзі, менавіта за сваю прынцыповасць, за сваю грамадзянскую пазіцыю.
Нягледзячы на неспрыяльнае надвор’е, на вечаровую акцыю салідарнасці з пераследаванымі прадстаўнікамі польскай меншасці ў Беларусі Анджэлікай Борыс і Анджэем Пачобутам прыйшло каля 20 чалавек з нацыянальнай сімволікай Польшчы і Беларусі.
Беларускае Радыё Рацыя