У чым загадка вялікага пісьменніка Беларусі Міхася Стральцова?
2024-04-30 12:29
Міхась Стральцоў — паэт, пісьменнік, эсэіст і, магчыма, самы недаацэнены крытыкамі свайго часу класік Беларусі. Ён прадуктыўна і натхнёна тварыў у эпоху Караткевіча, Барадуліна і Бураўкіна, даследаваў і любіў творчасць Багдановіча, а яшчэ хацеў захаваць сувязь з вёскай і ў горадзе.
У новым выпуску размоваў пра беларускую і сусветную літаратуру
Андрэй Хадановіч расказвае пра малавядомыя факты з жыцця Міхася Стральцова, цытуе яго лепшыя вершы і спрабуе зразумець, у чым загадка вялікага пісьменніка Беларусі.
Першы ў Беларусі прафесійны буктрэйлер, створаны паводле апавядання Міхася Стральцова «Смаленне вепрука».