У Франкфурце-на-Майне будзе абмяркоўвацца магчымасць усталявання памятнай шыльды Васілю Быкаву
2025-08-24 16:39
Беларуская супольнасць у Германіі RAZAM e. V. ініцыявала абмеркаванне магчымасці ўсталявання памятнай шыльды Васілю Быкаву ў Франкфурце-на-Майне.
У 2001-2002 гадах беларускі пісьменнік жыў і працаваў у выгнанні ў нямецкім горадзе.
2 верасня ў Франкфурце-на-Майне адбудзецца адкрытае
пасяджэнне мясцовай рады, дзе прадстаўнікі згуртавання RAZAM e. V. Яўгенія Гукава і Алесь Маісеенка распавядуць пра дзейнасць і творчасць аўтара «Знака бяды», «Сотнікава», «Абеліска», «Доўгай дарогі дадому» і іншых твораў.
RAZAM e. V. запрашае падтрымаць ініцыятыву і наведаць пасяджэнне, каб падкрэсліць значнасць ушанавання памяці беларускага творцы і грамадзяніна.
Па выніках абмеркавання будзе вынесена і рашэнне мясцовай рады.
Час і месца сустрэчы: 2 верасня, 19.15, Stadtbücherei, Hasengasse 4, Frankfurt am Main.