У Каралеўскім парку Лазенкі адкрылася выстава пра Паўстанне 1863-1864 гадоў
2023-01-17 21:22
«Студзеньскае паўстанне 1863 года» з дапамогай фотаздымкаў, паштовак і іншых дакументаў нагадвае пра гістарычныя перадумовы і ход падзеі.
Да 160-й гадавіны выбуху Студзеньскага паўстання ў Каралеўскім парку Лазенкі адкрылася выстава памяці пра яго. Матэрыялы паходзяць пераважна з фондаў Цэнтральнай ваеннай бібліятэкі, якая падрыхтавала экспазіцыю. «Студзеньскае паўстанне 1863 года» з дапамогай фотаздымкаў, паштовак і іншых дакументаў нагадвае пра гістарычныя перадумовы і ход падзеі.
Сярод экспазіцый – ілюстрацыі Артура Гротгера і ксілаграфіі з еўрапейскай прэсы: французскай, ангельскай і нямецкай, якая вельмі цікавілася падзеяй у той час.
На выставе ёсць і патрыятычныя ўпрыгажэнні ў выглядзе табакеркі і чыгунны крыж, які з’яўляецца памяткай пра патрыятычныя і рэлігійныя маніфестацыі напярэдадні Паўстання 1863-64 гадоў.
Выстава прадстаўляе розныя этапы паўстання. Экспазіцыя таксама паказвае арганізацыю і ход паўстання, у тым ліку найважнейшыя постаці, а таксама канец Студзеньскага паўстання і гісторыю пасля яго.
На адкрыцці выставы прысутнічаў кіраўнік Упраўлення па справах ветэранаў вайны і ахвяраў рэпрэсій Ян Юзэф Каспшык, які нагадаў, што Студзеньскаму паўстанню папярэднічалі крывавыя падзеі ў Варшаве і настрой грамадства, якое марыла аб вольнай краіне. Ён дадаў, што хоць паўстанне скончылася паражэннем, яно вартае таго, каб яго пачаць.
Выставу можна ўбачыць да канца студзеня ў пленэрнай галерэі на Алеях Уяздоўскіх у Варшаве.
ав