У полацкім музеі адкрылася выстава „Літаральна”  
            
                2020-12-05 13:08
            
            
                            
                        
                
Пра мастацтва кнігі. Чарговая выстава, якая пачала працу ў полацкім Музеі беларускага кнігадрукавання, мае назву „Літаральна”.
Яна прысвечана сучаснаму дызайну кнігі. Кажа супрацоўніца музею Вера Ашуева: 
– З самой назвы зразумела, што літара ў аснове гэтай выставы. Літары, тэксты, ілюстрацыі, афармленне – гэта ўсё тут прадстаўлена. Прычым гэта студэнцкія работы. На выставе паказаны дыпломныя, курсавыя работы студэнтаў Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта.
У экспазіцыі больш за 35 шрыфтавых плакатаў і больш за 45 арыгінальных, існуючых у адзіным экзэмпляры, аўтарскіх кніг і буклетаў.
Беларускае Радыё Рацыя