У польскім Кракаве прайшоў «спантанны фестываль беларускай культуры»
2023-01-26 21:33
Мерапрыемства адбывалася цягам некалькіх дзён.
У польскім Кракаве прайшоў «спантанны фестываль беларускай культуры» – так гэтае мерапрыемства акрэслілі самі арганізатары. Мерапрыемства адбывалася цягам некалькіх дзён. Свае працы ў палацы
«Віла Дэц'юша» паказаў мастак
Зміцер Шапавалаў, тут жа прайшла аўтарская вечарына
Уладзіміра Арлова.
У рамках фестывалю таксама адбыўся кніжны кірмаш з удзелам беларускіх пісьменнікаў і музыкантаў.
Пра мерапрыемства расказвае прадстаўніца беларусаў Кракава Кася Іоффэ. З ёй размаўляе Яраслаў Іванюк.
слухайце аўдыёфайл