- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У «Поўні» ёсць чаканне на цуд, таксама беларускае – гаворыць аўтар кнігі. Другое месца Прэміі Гедройца 2019. Міхал Андрасюк — пісьменьнік, журналіст, дзяяч беларускай меншасьці ў Польшчы, сябра Беларускага літаратурнага аб’яднання “Белавежа” і ганаровы сябра Саюзу беларускіх пісьменнікаў. Нарадзіўся пры самай польска беларускай мяжы ў вёсцы Войнаўка. Жыве на стала ў мястэчку Гайнаўка пры белавескай пушчы. Дэбютаваў як пэўна і большасць беларускіх літаратараў на Беласточчыне на старонках тыднёвіка беларусаў у Польшчы Ніва. Працуе таксама журналістам у Беларускім Радыё Рацыя. Шырэйшай публіцы ў Беларусі Міхал Андрасюк асацыюецца перадусім як лаўрэат другога месца ў леташняй літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця. На Падляшшы ў 2011 годзе быў таксама адзначаны літаратурнай прэміяй прэзідэнта горада Беласток Імя Веслава Казанэцкага. Піша па-польску і па-беларуску.