У Празе пройдзе Дзень беларускай кнігі
2025-09-05 12:52
У Празе ў суботу, 13 верасня, адбудзецца Дзень беларускай кнігі.
Пісьменнік, перакладнік і суарганізатар фэсту Макс Шчур разам з асветніцкай суполкай «Скарына», Домам нацыянальных меншасцяў і беларускімі выдаўцамі запрашаюць усіх аматараў беларускай літаратуры на свята па адрасе Vocelova 3, Прага 2:
- Запланавалі шэраг прэзентацый новых кніг. Выступіць Сяргей Навумчык, раскажа пра перавыданне сваёй кнігі «95», перавыдаў яе «Камунікат». Выступлю я, раскажу пра выдавецкую ініцыятыву «Сейбіт», пра выданне маіх успамінаў. Запланаваны таксама ўдзел аўтараў выдавецтва Skaryna Press. Выступіць Сяргей Доўгушаў, будзе канцэрт Змітра Бартосіка і Таццяны Карпіловіч.
Арганізатары адзначаюць, што фэст ладзіцца на ўласны кошт удзельнікаў і без фінансавай падтрымкі інстытуцый, і можа набыць штогадовы характар правядзення. На Дні беларускай кнігі Падляшша прадставіць выдавецтва «Камунікат».
Цалкам гутарка — у далучаным аўдыёфайле!
Беларускае Радыё Рацыя
Фота з архіва Макса Шчура